С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Багель сустрэўся ў працоўным калектыве ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»

Вы здесь

 

У фармаце простага, зразумелага і адкрытага дыялогу

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель праводзіць сустрэчы ў працоўным калектыве сельгаставарыства, наведваючы падраздзяленні. На гэта раз у адміністрацыйным будынку гаспадаркі адбылася сустрэча з кіраўнікамі падраздзяленняў, спецыялістамі.

Аляксандр Багель падзяліўся ўражаннямі аб важнай грамадска-палітычнай падзеі, расказаў аб асноўных аспектах форуму, перспектыўных ідэях, рацыянальных прапановах, якія там абмяркоўваліся. Паведаміў аб атмасферы адзінства ўдзельнікаў сходу, іх упэўненасці ў пазітыўных перспектывах развіцця нашай краіны.

– Мне пашчасціла быць дэлегатам народнага веча ўжо ў трэці раз, – адзначыў Аляксандр Багель. – Гэта вялікае пачуццё гонару і адказнасці – прадстаўляць раён і свой працоўны калектыў на такім форуме, дзе прымаюцца лёсавызначальныя рашэнні для ўсёй краіны.

Спадабаўся фармат, у  якім Прэзідэнт нашай дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і дэлегаты сходу працавалі – просты, зразумелы, разумны, дзелавы дыялог. На сходзе ішла сур’ёзная і напружаная работа. Вялікае ўражанне на прысутных аказаў даклад Кіраўніка дзяржавы, вельмі эмацыянальны па сваім напале. У ім былі закрануты практычна ўсе сферы дзейнасці і актуальныя для нашага грамадства тэмы. Сярод іх – сітуацыя ў эканоміцы, грамадска-палітычнае развіццё краіны, ацэнка геапалітычнай сітуацыі, зберажэнне тых каштоўнасцей, якія мы маем, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, пытанні сацыяльнай сферы і многае іншае.

Прымаючы Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, дэлегаты падышлі з пачуццём высокай адказнасці да ўсіх абмяркоўваемых момантаў, асэнсоўваючы важнасць прыняцця рашэнняў для будучага нашай краіны. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі форуму прадстаўлялі розныя рэгіёны, сферы дзейнасці, адчувалася агульнасць інтарэсаў, стваральны настрой і разуменне таго, што ўпэўненасць у заўтрашнім дні магчымая толькі пры дынамічна развіваючайся эканоміцы і захаванні стабільнасці ў грамадстве.

 

Новостная рубрика: