С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Моладзь робіць свой выбар

Вы здесь

На Мышкавіцкім ўчастку для галасавання №6 мы сустрэлі студэнтку 2 курса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Юлію Кукабаку. Яна ўпершыню прымала ўдзел у выбарах. Мы папрасілі дзяўчыну падзяліцца ўражаннямі:

— Нядаўна мне споўнілася 18 гадоў, і цяпер у меня ёсць магчымасць удзельнічаць у выбарах. Мерапрыемства гэтае лічу вельмі важным, таму да працэдуры выбараў вырашыла падысці адказна. Я нарадзілася і жыву ў аг.Мышкавічы і неабыякава стаўлюся да жыцця раёна.

Кандыдатаў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў выбірала па некалькіх крытэрыях: гэты чалавек павінен мець аўтарытэт, вагу ў грамадстве, каб да яго прыслухоўваліся ў вырашэнні праблемных пытанняў. Важна таксама яго ўменне правільна ставіць перад сабой задачы і іх выконваць, цвёрда ацэньваць свае магчымасці, а словы падмацоўваць справай.

Для мяне важна, каб дэпутат паважаў інтарэсы моладзі, а таксама садзейнічаў добраўпарадкаванню роднага краю.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Алена Басак уручыла дзяўчыне на памяць аб гэтым важным мерапрыемстве сувенір.

Новостная рубрика: