Шырацца рады “Белай Русі”

Вы здесь

14 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. З мэтай кансалідацыі патрыятычных сіл грамадства ў інтарэсах падтрымкі палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, мабілізацыі грамадзян нашай краіны на забеспячэнне дынамічнага эканамічнага і духоўна-маральнага развіцця краіны ў рэспубліцы было створана грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Кола яго прыхільнікаў у краіне расце. Ініцыятыва актыўна падтрымана і ў нашым раёне. У студзені бягучага года была створана раённая арганізацыя, сакратаром якой абраны старшыня райсавета дэпутатаў В.В. Маркевіч.
На бягучы момант у раёне створана 20 пярвічных арганізацый, у якіх налічваецца каля 300 членаў.

Колькасць жадаючых далучыцца да грамадскага аб’яднання павялічваецца.

На гэтым тыдні адбыўся сход упаўнаважаных членаў СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага, на якім было прынята рашэнне стварыць пярвічку ў сельгаскааператыве. Яе членамі сталі больш за 60 чалавек. Сакратаром абраны намеснік старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Г.П. Варанцоў.

Новостная рубрика: