У Магілёве ўшанавалі работнікаў СМІ і паліграфістаў

У Магілёве ўшанавалі работнікаў СМІ і паліграфістаў

У мінулую суботу ў Магілёве, у Палацы культуры вобласці, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. На ім прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь —  інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.

  Звяртаючыся да работнікаў друкаваных і электронных СМІ, паліграфіі, сувязі, старшыня аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў: «Вы даносіце да людзей самую галоўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў вобласці, прапануеце да абмеркавання розныя тэмы, уздымаеце найвастрэйшыя праблемы. У век Інтэрнэту і шырокага доступу да інфармацыі ваша прафесія асабліва важная. Вы не толькі несяце людзям навіны, але і ўплываеце на фарміраванне грамадскай думкі. Вам давяраюць сотні тысяч жыхароў Магілёўшчыны. Таму ваша праца патрабуе асаблівай адказнасці, бо, з аднаго боку, яркае, моцнае слова можа з’яднаць людзей, абудзіць веру ў лепшае, а з другога боку, слова можа валодаць і разбуральным эфектам. Таму галоўнымі прынцыпамі вашай працы павінны заставацца аб’ектыўнасць і празрыстасць».

Леанід Заяц выказаў удзячнасць прысутным за адданасць свайму прафесійнаму выбару, годнае асвятленне падзей, дзейсную дапамогу ў вырашэнні сацыяльна значных задач, пажадаў прадстаўнікам СМІ поспехаў, творчых перамог, вялікіх тыражоў і высокіх рэйтынгаў, даверу аўдыторыі і фінансавага дабрабыту.

Найлепшым журналістам і выданням-пераможцам рэгіянальнага спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках работы за 2018 год Леанід Заяц уручыў дыпломы і грашовыя прэміі.

Больш за 60 журналістаў, спецыялістаў і калектываў рэдакцый былі заахвочаны ганаровымі граматамі і падзякамі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў, абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, абласных упраўленняў УУС, МНС, Дэпартамента аховы, прафсаюзнай арганізацыі.

У іх ліку і  Кіраўскага раёна. За высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, садзейнічанне развіццю і павышэнню прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці, удасканаленне іх у сетцы Інтэрнэт Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджана галоўны рэдактар раённай газеты «Кіравец» Наталля Хадакова.  Ёй таксама аб’яўлена Падзяка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Рэсрублікі Беларусь за ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва са службай аховы ў вырашэнні пастаўленых задач. 

Фота з сайта http://mogilev-region.gov.by

Последние новости

Актуально

Уважаемые работники физической культуры и спорта!

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

ЛЕС — ЭТО НЕ ГОРОДСКОЙ ПАРК

16 мая 2025
Читать новость
Знай наших!

Успех Элины Силиной

16 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Пожар – источник беды

16 мая 2025
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Будь в безопасности!

16 мая 2025
Читать новость
Актуально

Патынкуй мяне…

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем