С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области.

Ушанаванне хлебаробаў

Вы здесь

На мінулым тыдні ў сельскагаспадарчым філіяле «Чыгірынка» адбылося ўшанаванне аграрыяў, якія ўнеслі свой уклад ва ўборачную кампанію 2026 года.



Жніво – гэта заўсёды напружаная пара, калі ад зладжанай работы механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў і ўсіх, хто забяспечвае бесперабойную работу тэхнікі і людзей, залежыць канчатковы вынік. У гэты дзень словы ўдзячнасці гучалі ў адрас тых, хто з самае раніцы і да позняга вечара працаваў на палях, убіраючы вырашчаны ўраджай.

Героі дня прымалі віншаванні і падзяку за сваю нялёгкую, але высакародную працу, адданасць роднай зямлі ад намесніка старшыні Кіраўскага райвыканкама Таццяны Бяляўскай, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Віталя Зянькова, дырэктара РДУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» Сяргея Вараб’я, дырэктара сельскагаспадарчага філіяла «Чыгірынка» Ігара Кузняцова, старшыні Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера.

Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас камбайнераў, якія намалацілі больш за 1000 тон збожжа, Дзмітрыя Праснова, Сяргея Фірагіна і Сяргея Чорнага.

Немалая заслуга ў поспеху жніва належыць і вадзіцелям, якія забяспечвалі своечасовую адвозку збожжа ад камбайнаў, Ігару Яўрасаву, Валерыю Шаболдзе і Сяргею Іванчыкаву.

За ўдзел ва ўборцы ўраджаю таксама адзначаны майстры станцый аўтазапраўкі Віталь Набокаў, Аляксандр Кунцэвіч і Андрэй Чаркоўскі.

Не засталіся без увагі і іншыя спецыялісты, дзякуючы якім уборачная кампанія прайшла арганізавана. Сярод узнагароджаных – экіпажы збожжаўборачных камбайнаў у саставе Аляксандра Чэрнікава і Максіма Вараб’ёва, Аляксандра Смалоўскага і Аляксандра Тачыліна, камбайнеры Аляксандр Кагалеўскі і Мухамет Саюнаў, інжынер-механік Дзмітрый Савянок, слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання Віктар Каліноўскі, падсобны рабочы Віктар Разаў.

Кожны з іх працаваў на сваім участку, але агульны вынік складаецца менавіта з такіх штодзённых намаганняў. За кожным убраным зярняткам – праца камбайнера, спраўная тэхніка, своечасовы рамонт, запраўка машын, дастаўка збожжа і мноства іншых задач, якія неабходна вырашаць без прамаруджання. Менавіта дзякуючы такім людзям багацце зямлі ператвараецца ў хлеб на нашых сталах.

Аграрыі прымалі заслужаныя ўзнагароды і словы па­дзякі за прафесіяналізм, адказнасць і адданасць справе. Святочнае мерапрыемства суправаджалася музычнымі падарункамі, а завяршылася ўручэннем гасцям караваяў – сімвала працы хлебаробаў і гасціннасці.

Новостная рубрика:

Категория: