Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Успомні пра бацькоў!

Вы здесь

18 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Актуальнай праблемай застаецца забеспячэнне бяспекі адзінокіх састарэлых грамадзян.

Застаўшыся без падтрымкі блізкіх, чалавек адчувае маркоту, перастае сачыць за сабой, а клопат аб уласным жыцці і здароўі адыходзіць на другі план.

Калі здараецца бяда, іх родным позна раздумваць аб жыцці, аб тым, хто вінаваты, чаму не збярог і што не паспеў. За тое, што лішні раз не прыехаў да бацькоў, не дапамог з рамонтам печы ці старой электраправодкі, не адрамантаваў дах ці не адвёз у рамонт халадзільнік, які даўно барахліў, ніхто не будзе даваць вымовы і наракаць, ды і старыя на дзяцей не паскардзяцца.

Зазірніце ў вочы сваіх бацькоў. Што ў іх? Нявыказаная трывога і нямое пытанне: “Каму я патрэбны?..”

Абыякавасць дарослых дзяцей можа ператварыцца ў бяду для бацькоў. Захавайце жыццё дарагіх вам людзей!

Новостная рубрика: