С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Выхаванцы ясляў-садка №4 Кіраўска з цікавасцю вывучаюць родную мову

Вы здесь

Беларускамоўны дзень, які праходзіць у нашай установе дашкольнай адукацыі кожны чацвер, заўсёды бывае для выхаванцаў не толькі пазнавальны, але і цікавы. Аб гэтым расказала намеснік загадчыка па асноўнай рабоце ўстановы адукацыі Наталля Хахлова.

На занятках прысутнічае галоўны герой – Бульбашык. Ён разам з выхавальнікам далучае дзецяей да роднага слова, вучыць іх размаўляць на роднай мове, садзейнічае выхаванню патрэбы выкарыстоўваць беларускую мову ў розных жыццёвых абставінах. У гэты дзень педагогі арганізоўваюць адукацыйны працэс на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчага стаўлення да беларускай мовы, нашай краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.

Родная мова дапамагае дзецям ўвайсці ў навакольны свет, стаць сапраўднымі грамадзянамі. З самымі маленькімі выхавальнікі чытаюць беларускія народныя казкі “Муха-пяюха”, “Дзедава рукавічка”, развучваюць песенькі і пацешкі “Сарока-варона”, “Кукарэку, певунок”, праводзяць пальчыкавыя гульні “Гэта я”, “Шарык” і інш.   Праз апавяданні і вершы беларускіх пісьменнкікаў, легенды і сказанні “Возера Нарач”, “Паданне пра заснаванне Мінска” праходзіць азнаямленне рабят сярэдняй і старйшай груп з гісторыяй і культурай Беларусі, якое дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, даведацца, адкуль паходзяць беларусы, як яны жылі і працавалі, што ў вялікай меры пашырае іх пазнавальны інтарэс і садзейнічае станаўленню беларускага маўлення.

Адначасова  вядзецца работа з сем’ямі выхаванцаў. Бацькам прапануюць удзел у святах, выставах, конкурсах. Выхавальнікі абнаўляюць і папаўняюць цікавую інфармацыю для бацькоў па далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры.

Для нас важна выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго і адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

 

Новостная рубрика: