С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

З падарункамі – да ветэрана

Вы здесь

У гэтыя пераднавагоднія дні, напоўненыя адчуваннем чагосьці чароўнага і незвычайнага, віншаванні прымаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава і яе намеснік Таццяна Бяляўская ўчора завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галіны Васільеўны Каранкевіч, каб павіншаваць яе з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама ўручыць падарункі.
Госці пажадалі паважанаму ветэрану здароўя і бадзёрасці, сямейнай цеплыні і клопату.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_0625_1_1.jpg

У сваю чаргу, Галіна Васільеўна падзякавала кіраўніцтву раёна за пастаянную ўвагу, паважлівае стаўленне.
Галіна Слабоднікава адзначыла, што ў Беларусі захаванню гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа надаецца вялікая ўвага. Гэта прапісана і ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.

Новостная рубрика: