Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

З віншаваннямі і падарункамі – да насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца Кіраўскага раёна

Вы здесь

З віншаваннямі і падарункамі – да насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца Кіраўскага раёна

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_05732_1.jpg

Навагоднія і калядныя святы любяць і чакаюць не толькі дзятва, але і дарослыя: кожны рады падарункам, увазе, цёплым словам віншаванняў. Так адбылося і падчас прыезду ганаровых гасцей у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца: на тварах насельнікаў установы зайгралі шчырыя ўсмешкі і вочы напоўніліся радасцю.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_0565_1_1.jpg

Павіншаваць жыхароў аддзялення з Новым годам і Раством, уручыць падарункі завіталі старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава і яе намеснік Таццяна Бяляўская. Не абышлася навагодняя сустрэча без казачных персанажаў – Дзеда Мароза і Снягуркі.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_05772_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_0582_1_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_0602_1_1.jpg

Кіраўнік раёна пажадала насельнікам радавацца кожнаму новаму дню, клапаціцца з дапамогай работнікаў аддзялення пра сваё здароўе і ніколі не страчваць надзею на лепшае. Яна ўручыла работнікам установы і іх падапечным чайныя сервізы, каб доўгімі зімовымі вечарамі ўсе маглі пагутарыць за кубкам чаю, а таксама карціну, торты для сустрэчы Новага года і кожнаму пастаяльцу – салодкія падарункі.
Дырэктар РЦСАН Вольга Мержый перадала ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа машынку для стрыжкі валос. Як адзначылі пажылыя людзі, рэч гэтая для іх будзе вельмі карыснай.
Загадчык аддзялення Людміла Прылепа ад калектыву і падапечных уручыла Галіне Слабоднікавай навагодні сувенір і падзякавала раённай уладзе за падтрымку і клопат пра пажылых і нямоглых грамадзян.
Старшыня райвыканкама прайшла па пакоях, пагутарыла з жыльцамі аддзялення, якія не маюць магчымасці рухацца, павіншавала іх са святамі і ўручыла кожнаму салодкасці.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_0612_1_1.jpg

Пажылыя грамадзяне, а іх зараз пражывае ў аддзяленні 17 чалавек, выказалі шчырую ўдзячнасць і кіраўніцтву раёна за ўвагу, і персаналу, які іх даглядае, лечыць і корміць, і кіраўніцтву РЦСАН, якое не забываецца пра іх і ў будні, і ў святы, прыязджае з канцэртамі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Новостная рубрика: