С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Першы экіпаж у вобласці з тысячным намалотам — з Кіраўскага раёна!

Вы здесь

Сёння першым на Магілёўшчыне тысячнага намалоту збожжа дасягнуў экіпаж з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Івана Багеля.

Прама на зжатай хлебнай ніве адбылося ўшанаванне лідараў жніва. Камбайнераў віншавалі з дасягнутым поспехам намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чікіда, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў і ўручылі  ім падзячныя пісьмы, падарункі.

Прагучалі таксама віншавальныя словы ад старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава і дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандра Багеля. 

Камбайн тысячнікаў упрыгожылі адпаведныя наклейкі.

Госці і кіраўнік “Рассвета” выказалі словы ўдзячнасці лідарам жніва, а таксама іншым удзельнікам уборачнай кампаніі за руплівую, адказную працу і пажадалі далейшых высокіх намалотаў.




Новостная рубрика: