С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

«Сёння — і выбары, і дзень майго нараджэння»

Вы здесь

Сваімі меркаваннямі адносна выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў падзяліўся Анатоль ПАДАЛЯК, жыхар аг.Добасна, ветэран працы, былы кіраўнік калгасаў імя Куйбышава і “Камуніст”:

— Адметна тое, што сёлета чарговы дзень майго нараджэння супадае з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Я прымаю шчырыя віншаванні не толькі ад членаў  участковай выбарчай камісіі Дабаснянскага ўчастка для галасавання №15, дарэчы, тут я з’ яўляюся назіральнікам ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, але і ад жыхароў аграгарадка, якія прыходзяць і аддаюць свае галасы за тых кандыдатаў, якім давяраюць бліжэйшую будучыню сваёй малой радзімы.  

Прыемна назіраць, як сяльчане актыўна галасуюць, не застаюцца раўнадушнымі да гэтай важнай  палітычнай падзеі. Многія прыходзяць на ўчастак для галасавання сем’ямі. Усіх выбаршчыкаў я добра ведаю: з некаторымі некалі давялося разам працаваць, а іх дзеці на маіх вачах падрасталі. Радуюся за кожнага, хто застаўся верным сваёй роднай зямлі, паспяхова працуе на карысць развіцця гаспадаркі.

У апошнія гады мы бачым станоўчыя змены, якія адбываюцца на Кіраўшчыне: наводзіцца парадак  ва ўсіх населеных пунктах, рамантуюцца дарогі, добраўпарадкоўваюцца могілкі, робіцца шмат чаго іншага. Хацелася б, каб гэтыя работы працягваліся, тым больш, што сёлетні год аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. Таму спадзяюся, што выбраныя дэпутаты зробяць усё ад іх залежачае для паляпшэння якасці жыцця насельніцтва.

Новостная рубрика: