С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Важна зрабіць свядомы выбар

Вы здесь

Калі карэспандэнт “раёнкі” прыехаў на Баравіцкі ўчастак для галасавання №19, які знаходзіцца ў мясцовым сельскім Доме культуры, тут назіралася актыўнасць, адзін за адным прыходзілі выбаршчыкі, каб зрабіць выбар на карысць таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Маладая маці Наталля і яе муж Васіль Фралоў, які працуе начальнікам лесаўчастка Гарадзецкага лясніцтва ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, прыйшлі на выбары разам з дзецьмі. Сям’я ўжо даўно вызначылася, за каго аддаць свой голас. Азнаёміўшыся з інфармацыяй пра кожнага з кандыдатаў у дэпутаты, муж і жонка выбіралі тых, якія будуць найбольш эфектыўна прадстаўляць інтарэсы выбаршчыкаў. Па-першае, адзначыла жанчына, трэба, каб удасканальваліся ўмовы для развіцця і выхавання дзяцей. Для сям’і важнае і аблічча роднага аграгарадка — хочацца, каб забяспечваліся парадак, чысціня, добраўпарадкоўваліся тэрыторыі, падтрымлівалася бяспека і ствараліся ўмовы для больш камфортнага жыцця.

Новостная рубрика: